Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях). Справу з 19 сакавіка разглядаў Уладзімір Арэшка, піша «Вясна».

Згодна версіі абвінавачвання, Аляксандр Верасовіч пераводзіў грашовыя сродкі розным «экстрэмісцкім фармаванням»: з дапамогай PayPal — на рахунак Палка імя Кастуся Каліноўскага, а таксама двума банкаўскіх пераводамі — Фонду салідарнасці «Байсол».

Пракурор запрасіў для Аляксандра шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта столькі і прызначыў яму суддзя Уладзімір Арэшка.

Вядома, што Аляксандр мае ў Маладзечне невялікі бізнэс. У яго двое дзяцей. 

Чытайце таксама:

Маладзечанцу пагражае да 10 гадоў за данат «фарміраванню» за той час, калі фарміраванняў яшчэ не існавала

51-гадоваму айцішніку з Мінска пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты

Беларусу на мяжы сказалі, што ў яго «вісіць» данат «экстрэмістам»

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9