«Дарагія сябры, беларускі рэжым, нарэшце, пачаў татальны пагром даменнай зоны. By. ААЦ змяніў інструкцыю аб рэгістрацыі даменных імёнаў і цяпер «па законе» анулюе наш дамен літаральна праз некалькі гадзін. Што мы будзем рабіць? 

Па-першае, пасля анулявання дамена мы ўключым сайт на дамене reform.news. Ён таксама ўжо заблакаваны ў Беларусі, але непадкантрольны ўладам у Мінску. Магчыма, будуць часовыя тэхнічныя праблемы пры пераездзе, але мы абяцаем усё хутка вырашыць. Занясіце reform.news у закладкі, каб не забыцца.

Па-другое, мы будзем трымаць вас у курсе падзей у нашых акаўнтах у сацыяльных сетках. Падпішыцеся!» — паведамляе рэдакцыя.

Чытайце таксама:

У Беларусі анулююць дамены «экстрэмісцкіх рэсурсаў»

Мінінфарм заблакаваў у Беларусі шэраг СМІ краін Балтыі

Шчырая гутарка з Вольгай Павук: пра палітыку, званкі чыноўнікам, сваякоў-ябацек і расчараванне ў шлюбе

Польскае медыя сцвярджае, што ў «Белсата» выявілі «шматлікія парушэнні». Пра што гаворка?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
15