Фото: Расійская чыгунка

Фото: Расійская чыгунка

Пытанне запуску паміж дзвюма сталіцамі чартарнай «Ластаўкі» абмяркоўваюць Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі і Расійская чыгунка.

Старшыня праўлення РСТІ Філіп Гулы расказаў, што бізнэс вельмі зацікаўлены ў такой ідэі. Паводле яго слоў, беларускі бок мае дастаткова канкурэнтную прапанову. Гулы спадзяецца, што канкрэтыка па гэтым пытанні з'явіцца ў пачатку лета, паведамляе Myfin.

Кіраўнік РСЦІ мяркуе, што запуск чартарнага хуткаснага цягніка дапаможа развязаць лагістычныя праблемы расійскім кампаніям, якія арганізуюць у Беларусі карпаратывы на некалькі сотняў чалавек.

Заказваць пералёт для такой колькасць людзей дорага, а запуск чартарнага цягніка дапаможа расійскім кампаніям ашчадзіць грошы. Па падліках Гулага, адзін дадатковы цягнік «Ластаўка» можа перавезці 900 чалавек.

Чытайце таксама:

«Ад Масквы да Піцера праз Саюзную дзяржаву». Беларусь уключаць у расійскі турыстычны маршрут

Турыстаў у Беларусі меншае, нават расіяне знаходзяць новыя кірункі

Белчыгунка дадасць каля 100 цягнікоў на майскія святы

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0