Уладзімір Арлоўскі. Фота: belta.by

Уладзімір Арлоўскі. Фота: belta.by

У сваім выступе чыноўнік раскрыў схемы, што будуць выкарыстоўвацца для абыходу санкцыяў. Ягоныя словы спачатку былі апублікаваныя на сайце БелТА, але пасля іх выдалілі. Тым не менш, адцэнзураваныя цытаты захаваліся на сайце расійскага ТАСС.

«Ва ўмовах устаноўленага недружалюбнымі краінамі тэхналагічнага эмбарга для вырашэння пытанняў пастаўкі ў краіну санкцыйнага абсталявання, сыравіны і камплектуючых законапраект стварае ўмовы для магчымасці рэалізацыі са складоў часовага захоўвання беларускім прадпрыемствам тавараў, якія экспартуюцца з Еўрасаюза ў адрас трэціх краін транзітам праз Беларусь. Напрыклад, абсталяванне дакументальна афармляецца транзітам з Еўропы ў Азію і на тэрыторыі Беларусі рэалізуецца беларускаму прадпрыемству. Дзейным заканадаўствам такі продаж не прадугледжаны», — сказаў старшыня Мытнага камітэта.

Уладзімір Арлоўскі адзначыў, што часта для абыходу санкцый абсталяванне ўвозяць у краіну па частках, з выкарыстаннем шматступенных лагістычных ланцужкоў.

«Для таго, каб іх мытная ачыстка адбывалася паводле меншых мытных ставак, як гэта ўстаноўлена для тэхналагічных ліній і іншага камплектнага абсталявання, з 30 каляндарных да 15 працоўных дзён скарочаны тэрмін прыняцця мытным органам рашэнняў па класіфікацыі тавараў у разабраным выглядзе. Адзначу, што, напрыклад, у Расійскай Федэрацыі такі тэрмін складае 90 дзён, мы прапануем 15 дзён», — сказаў ён.

Таксама для спрашчэння ўвозу санкцыйных тавараў прадугледжанае прыняцце мытняй папярэдніх рашэнняў адносна мытнага кошту тавараў да іх увозу. Гэта дазволіць імпарцёрам пры адсутнасці непасрэдных стасункаў з прадаўцамі загадзя планаваць свае выдаткі на мытныя плацяжы. Таксама прадугледжваецца магчымасць адтэрміноўкі або растэрміноўкі выплаты вывазных мытаў.

Акрамя таго, для зніжэння адміністрацыйнай нагрузкі плануецца скасаваць патрабаванне атрымліваць дазвол мытні на маркіроўку замежных тавараў, што дапаможа хутчэй уключаць тавары ў абарот унутры краіны, а таксама нарасціць аб’ёмы паслуг па маркіроўцы тавараў, якія ідуць у адрас імпарцёраў краін ЕАЭС. Скарачаецца пералік дакументаў, якія падаюцца ў мытню пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, а шэраг папяровых дакументаў замяняецца электроннымі.

Чытайце таксама:

«Праз блытаніну немагчыма было вывезці нават фены для валасоў». Як новыя правілы ў ЕС закранулі імпарт у Беларусь і што прыдумала Расія

Перагоншчыкі люксавых аўто знайшлі новы маршрут, каб дастаўляць санкцыёнку ў Расію ў абыход Беларусі

У Брэсцкай вобласці знялі забарону на вываз тавараў у Польшчу

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
25
Ого
6
Сумна
10
Абуральна
20