Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін Александр Лукашенко и Владимир Путин Alexander Lukashenko and Vladimir Putin

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 11 красавіка 2024 года. Фота Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Валер Карбалевіч звяртае ўвагу на асаблівасці апошняга візіту Лукашэнкі да Пуціна.

Калі падчас апошніх сустрэч яны амаль нічога не гаварылі пра вайну ва Украіне, то гэтым разам перамовы амаль цалкам былі прысвечаны гэтаму.

Другая асаблівасць, на якую звяртае ўвагу аглядальнік, гэта тое, што Лукашэнка раней ніколі так не атаясамляў сябе з Расіяй, як падчас гэтай сустрэчы.

«Тут мне бачыцца вельмі цікавы паварот. Уладзіміра Пуціна вельмі непакоіць Форум міру ў Швейцарыі, які ініцыявала Украіна. Там, як мяркуецца, будзе даволі шмат лідараў розных краін. І гэты форум яўна не на карысць Расіі. Яна гэтым занепакоена і хацела б неяк нейтралізаваць. І вось з дапамогай Аляксандра Лукашэнкі Пуцін паспрабаваў нейтралізаваць гэты форум».

Як заўважае Карбалевіч, Пуцін і Лукашэнка «раптам пачалі шмат гаварыць пра перамовы. Прычым на падставе «Стамбульскага дакумента», які быў парафіраваны бакамі яшчэ ў першыя месяцы пасля пачатку вайны. Ён быў цікавы тым, што Расія гатова ісці на вялікія саступкі».

Аналітык нагадвае, што адпаведна дамоўленасцей, дасягнутых у Стамбуле, лінія размежавання павінна праходзіць па мяжы, якая была зафіксавана да пачатку расійскай агрэсіі ў 2022 годзе. У адмен на гэта Украіна адмаўляецца ад уваходжання ў НАТА.

«Гэта пернік, які Расія прапануе Украіне і Захаду. Яна спадзяецца, што Украіна на гэта купіцца. І такім чынам можна будзе сарваць швейцарскі форум. Лукашэнка якраз прыехаў дзеля таго, каб прэзентаваць вось гэтую новую ідэю Пуціна», — лічыць Карбалевіч.

Чытайце таксама:

Расія хацела, каб Беларусь была адным з «гарантаў» нейтральнасці раззброенай і кастрыраванай Украіны — апублікаваныя дакументы 2022 года

Летапісец Пуціна патлумачыў значэнне некаторых слоў Лукашэнкі. У іх ён заўважыў адну просьбу 

Лукашэнка паўдзельнічаў у пасяджэнні Рады бяспекі Расіі

«Расіі цяпер патрэбная такая Беларусь». Лукашэнка патлумачыў, чаму беларуская армія пакуль не ваюе

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
23
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
24