Аляксей праводзіць урок у школе ў рамках Тыдня бяспекі ў 2023 годзе
У Браславе 28 сакавіка старшыню мясцовага Таварыства ратавання на водах Аляксея Бузо асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП за падпіску на «экстрэмісцкія» групы STOP LUKA і «Тэлеканал Белсат» у «Аднакласніках», піша канал «Витебск, я гуляю».
Суд прызнаў Аляксея вінаватым у захоўванні «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і прызначыў 15 сутак арышту з канфіскацыяй тэлефона.
Вядома, што Бузо ў свой час узначальваў выратавальны пост у аграгарадку Плюсы. У 2013 годзе ён быў прызнаны найлепшым начальнікам паста ў раёне. У 2014 годзе ўзначалены ім пост атрымаў ганаровую грамату райвыканкама, піша «Вясна».
Чытайце таксама:
У Глыбокім у вышук абвясцілі журналіста і ўсю яго сям'ю