Фота: tagilcity.ru
У школе №32 расійскага Ніжняга Тагіла ўсталявалі памятную таблічку на парце, за якой сядзеў Пуцін падчас наведвання школы ў лютым гэтага года, піша Tagilcity.
У тэксце гаворыцца, што абноўленую парту дэпутатам Заканадаўчага сходу Свярдлоўскай вобласці асабіста прадэманстраваў мэр горада Уладзіслаў Пінаеў падчас агляду адрамантаванай школы, пасля чаго правёў «тэст-драйв» парты.
Намеснік дырэктара школы Аляксандр Стрэльнікаў сказаў, што гэта «проста звычайная парта ў звычайным класе».
«Могуць розныя дзеці сядзець за ёю. Гэта не ганаровае права сядзець за гэтай партай, проста дзеці як звычайна сядзяць у класе, так і сядзяць», — удакладніў ён.
Фота: tagilcity.ru
1
9
5
0
0
0