Скрын відэа: ДПК
У час памежнага кантролю было ўстаноўлена, што пашпарт дзяўчынкі цалкам падроблены.
Мужчына патлумачыў, што ён знаходзіцца ў шлюбаразводным працэсе з жонкай, і сапраўдны пашпарт дзіцяці знаходзіцца ў яе. У гэтай сувязі ён вырашыў купіць падроблены пашпарт для дачкі ў інтэрнэце і вывезці дзіця за мяжу.
Па выніках разбору мужчына перададзены супрацоўнікам МУС, а дзяўчынка вернутая маці.
Чытайце таксама:
Літва не збіраецца закрываць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы з Беларуссю
Уначы згарэў мытны ангар у пункце пропуску «Меднікі» на літоўска-беларускай мяжы