Прадстаўніцы грамадзянскай ініцыятывы «Маці-328», якая аб'ядноўвае сваякоў асуджаных за нарказлачынствы, спрабавалі запісацца на прыём да Наталлі Качанавай, але атрымалі жорсткую адмову.

Качанава ў сярэдзіне красавіка анансавала асабісты прыём грамадзян у Мінску і Жлобіне. Для таго, каб патрапіць на прыём у першых чыслах траўня, неабходна было папярэдне запісацца. Тэлефоны для рэгістрацыі пры гэтым працавалі толькі чатыры гадзіны на дзень.

Тым не менш актывістам удалося арганізаваць дзяжурства і запісацца ў Мінск і Жлобін. Спачатку ім у добразычлівай манеры сказалі, што заяўкі прыняты і ім ператэлефануюць, каб удакладніць колькасць людзей.

Аднак неўзабаве па неафіцыйных каналах актывісткам «Маці-328» далі зразумець, што «Наталля Качанава раздражнёная тэмай, а ўлады больш не маюць намеру абмяркоўваць непрапарцыйна вялікія тэрміны для непаўналетніх і іншыя праблемы асуджаных за нарказлачынствы».

У выніку ніякага званка ад памочнікаў Качанавай не было. Акрамя таго, пры спробе апублікаваць петыцыю на спецыялізаваным сайце, ініцыятыва атрымала адмову ад мадэратараў.

Чытайце таксама:

Качанава падзялілася перадавымі методыкамі змагання з інтэрнэтам

Нашто Абельская пайшла ў сенатары? Распыталі яе інфармаваных калег

Новы намеснік Качанавай Сяргей Хаменка паказаў, што здольны гаварыць не горш за яе. Журналісты не стрымалі эмоцый

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
12