7 лістапада ў мінскім клубе «Рэактар» (вул. Харужай, 29) адбудзецца чарговы канцэрт у межах музычнага праекту «ЖывыГукON-line».

Дата правядзення гэтага канцэрту абрана не выпадкова. 7 лістапада — гэта не проста «чырвоны дзень календара», але і дзень нараджэння ідэйнага кіраўніка праекта «ЖывыГукON-line», вядомага музыкі Піта Паўлава.

Павіншаваць Піта, апроч яго ўласнага гурта GaradZkija, прыйдуць маладыя, а таксама ўжо вядомыя беларускія гурты: Clover Club, «Глебстеры», «Мутнаевока», IQ48.

Канцэрт пачнецца, а 21-й гадзіне і працягнецца да ночы.

Квіткі — па 9 тыс., а для тых, хто святкуе свой дзень нараджэння 7 лістапада, уваход будзе вольным (трэба мець з сабой пашпарт ці пасведчанне аб нараджэнні)

Білеты можна набыць у касах клуба. Даведкі па тэлефоне: +375 29 3404633

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0