У 2010 годзе Беларусь заняла 61-е месца са 169 у міжнародным рэйтынгу па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу.

Афіцыйная прэзентацыя дваццатага выдання даклада ПРААН аб развіцці чалавека "Рэальнае багацце народаў: шляхі развіцця чалавека", у якім асаблівае месца займае рэйтынг краін па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу, прайшла 4 лістапада ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу — комплексны паказчык, які дазваляе ўбачыць, у якой ступені рост эканомікі асобнай дзяржавы трансфармуецца ў канчатковым выніку ў паляпшэнне якасці жыцця людзей і павышэнне ўзроўню іх дабрабыту. Рэйтынг краін па гэтым індэксе штогод складаецца паводле вынікаў даследавання ПРААН.

У параўнанні са звесткамі 2009 года, у міжнародным рэйтынгу па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу Беларусь перамясцілася ўверх на сем пазіцый.

Індэкс чалавечага развіцця-2010

1. Нарвегія

2. Аўстралія

3. Новая Зеландыя

4. ЗША

5. Ірландыя

...

64. Албанія

65. Расія

...

167. Нігер

168. Конга (ДРК)

169. Зімбабвэ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?