Тэму Беларусі закрануў у сваім выступе на зьедзе Эўрапейскай народнай партыі найбольш імаверны кандыдат у прэзыдэнты Францыі Нікаля Сарказі. «Кажучы пра пэрспэктывы Эўрасаюзу, мы павінны ў першую чаргу казаць не пра пашырэньне межаў, а пра пашырэньне прынцыпаў, на якіх базуецца ЭЗ. На мапе Эўропы ёсьць такія краіны як Беларусь, дзе няма свабоды і дэмакратыі, дзе ўлада ўжывае рэпрэсіі супраць уласнага народу», – сказаў Нікаля Сарказі. – Эўропа павінна зьмяніць сваё стаўленьне да праблемы Беларусі. Сёньня не дастаткова проста маральных жэстаў, неабходная палітычная абарона Беларусі, мы павінны ў гэтым кірунку выкарыстаць усе дыпляматычныя магчымасьці краінаў-сябраў ЭЗ».

14 сьнежня ў Бэльгіі лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч прымаў удзел у зьездзе найбуйной партыі Эўропы – Эўрапейскай Народнай Партыі (ЭРР). Зьезд ЭРР ёсьць сустрэчай на вышэйшым узроўні кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў 10 з 25 краін Эўрасаюзу й лідэраў апазыцыі тых краінаў, дзе кіруюць правацэнтрысцкія партыі, паведамляе прэсавай служба Аляксандра Мілінкевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?