АФН паведаміла, што у Туркменіі адчынілася першае інтэрнэт‑кафэ. Новы прэзідэнт, які прыйшоў пасля Туркменбашы, хоча паказаць Захаду , што сытуацыя з яго прыходам памягчыцца і стане больш дэмакратычнай. Нагадаю, што пры былым «пажыццёвым» прэзідэнце багатая на выкапні Туркменія заняпала, у краіне была уведзеная платная сярэдняя адукацыя, вышэйшая адукацыя скарацілася па тэрміне, бібліятэкі і тэатры былі закрытыя.

Новы прэзідэнт паабяцаў, што інтэрнэт стане больш дасягальны і будзе нават праведзены ў школы. Як паведамілі Associated Press, адна гадзіна ў інтэрнэце будзе каштаваць $4. Нават для Беларусі, дзе не самы танны інтэрнэт, гэта гіганцкая сумма. Для туркменаў гэта ўвогуле фантастычная сумма, улічваючы іх заробкі ў 15‑20 даляраў у месяц. Сумняваюся, што інтэрнэт сапраўды будзе даступны, калі твайго заробка хапае прыкладна на 3,5 гадзіны працы ў ім. Напрыклад, я за сёння ўжо ў два разы больш часу ў сеціве правяла, чым сярэдні грамадзянін Туркменістана сабе зможа дазвоіць, калі не будзе есці, піць і ўвогуле на іншае нешта грошы траціць за цэлы месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?