Знойдзеная нядаўна ў архіве Осла мапа паўночных тэрыторый Канады сьведчыць пра тое, што тры выспы, якія ляжаць у Арктыцым і маюць плошчу 60 кв. кілямэтраў, маглі б належаць Нарвэгіі. Улады ў Осла, аднак, заявілі, што ня будуць патрабаваць іх вяртаньня.

Гэтыя выспы адкрыў у 1898‑1902 гг. нарвэскі палярнік Ота Свэрдруп. Ён склаў мапу мясцовасьці ды абвесьціў тэрыторыі ўласнасьцю Нарвэгіі. Выспы назваў у гонар сваіх дабрадзеяў — Aксэля Хайбэрга, Элефа і Амунда Rыгнэсаў. Яны ляжаць у ў архіпэлягу выспаў каралевы Элізабэт.

Аднак Нарвэгія, пасьля атрыманьня незалежнасьці ад Швэцыі ў 1905 г., не пераняла ўлады над выспамі. У склад сваёй тэрыторыі іх уключыла Канада, набыўшы ў 1930 г. у Свэрдрупа за 67 тыс. даляраў зробленую ім мапу, а таксама дзёньнік дасьледваньняў, што ўтрымліваў апісаньне выспаў. Дакумэнты павінны былі быць доказам атрыманьня правоў на гэтыя тэрыторыі.

Аднак канадзкія ўлады пазбавіліся гэтых доказаў – дзёньнік дасьледваньняў перадалі сям’і Свэрдрупа, a мапа згубілася ў канадзкіх дзяржаўных архівах.

Цяпер мапу знайшлі ў Осла. На думку канадзкага боку, узьнікла сытуацыя, у якой здольны нарвэскі адвакат мог бы запатрабаваць вярнуць гэтыя выспы Нарвэгіі.

Прадстаўнік нарвэскага міністэрства замежных справаў заявіў, аднак, што Осла ня будзе зьвяртацца да Канады адносна выспаў. «У нас хапае месцаў, дзе нарвэжцы гэтак жа сама могуць мерзнуць» – пажартаваў ён.

Аднак Нарвэгія адмаўляецца ня толькі ад практычна бязьлюдных выспаў, але таксама і ад прыродных багацьцяў, што месьцяцца ў моры. Канадцы адкрылі там падводныя пласты газу, што папярэдне ацэньваюцца ў 1,3 млрд. кубамэтраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?