На адным зь літоўскіх сайтаў зьявіўся па-літоўску і па-беларуску наступны зварот:
У дзень 25 сакавіка беларусы святкуюць Дзень Волі. Будзьма салідарнымі з народам, які імкнецца да волі і святкуйма разам!
Мы літоўцы, можам карыстацца з магчымасцяў, якія дае свабода, чаго пазбаўленыя нашыя суседзі. Сённяшнія іхныя дзяржаўныя сымболі прыгадваюць доўгія гады нашай акупацыі. Мы выступаем за права народа выбіраць сваю свабоду і яе сымболі.
Старажытны літоўцы і беларусы жылі разам у супольнай дзяржаве – Вялікім Княстве Літоўскім, і мелі супольны герб – Пагоню. Разам мы вытрымалі прыгнёт Расійскай імперыі і Савецкага Саюзу. Сёння нашыя шляхі разышліся. Але Пагоня застанецца нашым супольным сымбалем свабоды.