Панядзелак — дзень цяжкі.

    Пячы будзем піражкі.





    Надвячоркам у аўторак

    Нахапаем зь неба зорак.





    Надыходзіць серада —

    Зь неба крапае вада.





    У чацьвер —

    вось гэта дзіва! —

    мы чытаем

    «Нашу Ніву».





    А у пятніцу

    заўжды

    Мы на сонейку

    ляжым.





    Рана ранкам у суботу

    Ўзьняцца з ложка нам лянота.





    Ды затое мы

    ў нядзелю

    Будзем лётаць

    на арэлях!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0