Фота з сайта ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота з сайта ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота з сайта ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота з сайта ГУУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска па падазрэнні ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару затрыманы раней судзімы 24-гадовы жыхар сталіцы. Падчас вышуковых мерапрыемстваў у аператыўнікаў з’явілася інфармацыя аб дачыненні затрыманага да іншых аналагічных злачынстваў.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, падчас разбору малады чалавек распавёў пра тое, што з чэрвеня гэтага года ён здзейсніў больш за 20 нападаў на дзяўчат.

Па словах затрыманага, хуліганскія дзеянні ён здзяйсняў у мікрараёнах Кунцаўшчына, Каменная Горка, Захад, Сухарава.
Убачыўшы на вуліцы самотную дзяўчыну, накіроўваўся следам. Для нападу падбіраў бязлюднае месца: пад’езд, ліфт, пустку. Выбраўшы момант, хапаў ахвяру і спрабаваў кранацца яе інтымных месцаў.
Пасля таго як дзяўчына пачынала крычаць, супраціўляцца або клікаць на дапамогу, зламыснік хаваўся.
Разам з тым хлопец прызнаўся, што аднойчы ён зайшоў у сваіх дзеяннях і далей. Шакаваная дзяўчына не аказвала супраціву, і ён паспрабаваў згвалтаваць яе. Перашкодзіў зрабіць гэта позні мінак.
Затрыманы ўжо быў раней двойчы судзімы, прычым за злачынствы сэксуальнага характару.
Вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі ў сакавіку, і, як сам прызнаўся, неўзабаве пачаў адчуваць сэксуальную цягу да незнаёмых дзяўчат на вуліцы.
Аб сваіх дзеяннях малады чалавек распавядае досыць падрабязна, спыняючыся на абставінах і дэталях. Пры гэтым у міліцыю не паступала заяў ад пацярпелых ад яго дзеянняў, не было інфармацыі аб падобных злачынствах і з іншых крыніц.
У сувязі з гэтым супрацоўнікі міліцыі лічаць неабходным звярнуцца да магчымых ахвярам затрыманага з просьбай паведаміць пра сябе.
Разумеючы далікатнасць тэмы, у Фрунзенскім РУУС гарантуюць магчымым ахвярам зламысніка максімальную карэктнасць і прыватнасць пры правядзенні следчых дзеянняў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?