У панядзелак на чэмпіянаце Эўропы стартавалі гульні ў групе «С», якую многія ўжо пасьпелі ахрысьціць групай сьмерці. Мяркуеце самі, у квартэце каманд дзейсныя чэмпіёны сьвету італьянцы, пераможцы кантынэнтальнага першынства 2000 году французы, адны з галоўных прэтэндэнтаў на золата сёлета галяндцы, а таксама баявітыя румыны.

Адкрывалі групавы турнір французы і румыны. Сьмела можна казаць, што пакуль гэта самы нецікавы матч на чэмпіянаце. Ад самага пачатку асьцярожныя румыны засушылі гульню зорнага францускага легіёну, не даючы ім ні шанцу ў атацы. Самі нашчадкі графа Дракулы ў стварэньні атак таксама не выдзяляліся.

За ўсю сустрэчу зборныя добра калі стварылі парачку паўмомантаў, а да рэальных пагроз справа так і не дайшла. Каманды гулялі пры пастаянным сьвісьце трыбунаў. Як вынік, сумная нічыя – 0:0.

Калі румыны яшчэ могуць часткова задаволеныя такім лікам, то французам, натуральна, дастанецца на арэхі ад тамтэйшай прэсы.

А 21:45 працяг гульнявога дня: Галяндыя – Італія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?