«Наша Ніва» — гэта не толькі газета і сайт nn.by. Вакол газеты гуртуецца незалежная інтэлігенцыя. Нашаніўскае кола займаецца навуковымі даследаваннямі. Выдаюцца кнігі і дыскі.

У першыя дні новага году пабачылі свет чатыры новыя выданні з серыі «Кнігарня «Наша Ніва». Гэта шыкоўная кніга пластылінавых ляпілак для дзяцей «Прыгоды капітана Танакі (Пластыландыя)».

Гэта кніга «Наша страва» (укладальнік Алесь Белы), прысвечаная сапраўднай беларускай кухні.

Гэта кніга польскага журналіста Рышарда Капусцінскага «Імперыя», якая апісвае, як гніў і раскладаўся СССР. Капусцінскі — наш зямляк, родам з Пінску, кніга перакладзеная на беларускую мову. Гэта таксама дэбютная кніга сакавітай прозы Паўла Касцюкевіча «Душпастырскія спатканьні для дачнікаў».

Пытайцеся ў кнігарнях, а калі якія крамы баяцца прадаваць «Нашу Ніву», шукайце ў незалежных распаўсюднікаў, на рынках і беларускіх дамах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0