Старшыня аргкамітэта па стварэнні Сацыял-дэмакратычнай партыі «Свабода» Сяргей Скрабец абраны для ўдзелу ў выбарах адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад праеўрапейскіх сіл, якія пройдуць на Кангрэсе за еўрапейскія каштоўнасці 21 чэрвеня ў Мінску.

Рашэнне было прынята на пасяджэнні аргкамітэта па стварэнні СДП «Свабода», якое прайшло 12 чэрвеня ў сталічным офісе Партыі БНФ. У пасяджэнні ўзялі ўдзел каля 70 актывістаў.

Як паведаміў БелаПАН С.Скрабец, на пасяджэнні абмяркоўваліся тры пытанні: стратэгія ініцыятывы «Еўрапейская кааліцыя», да якой ствараная партыя «Свабода» далучылася ў пачатку мая, удзел у Кангрэсе за еўрапейскія каштоўнасці і вылучэнне партыйнага прадстаўніка для ўдзелу ў выбарах адзінага кандыдата ад праеўрапейскіх сіл. Стратэгія Еўрапейскай кааліцыі была прынятая, удзел у кангрэсе — ухвалены.

Старшыня аргкамітэта па стварэнні СДП «Свабода» таксама адзначыў, што правядзенне ўстаноўчага з'езда партыі запланавана на верасень.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0