У Беларусі жывуць амаль 120 тысяч мусульман — прадстаўнікі 32 этнасаў, частка з якіх пакуль не адаптавалася да беларускай рэчаіснасці.

Пра гэта заявіў 11 лістапада ў Мінску на канферэнцыі па хрысціянска‑іудзескім дыялогу старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь муфтый Абу‑Бекір Шабановіч.

Ён адзначыў, што яму нярэдка даводзіцца выслухоўваць папрокі прадстаўнікоў шэрагу мусульманскіх этнасаў, якія крытыкуюць яго за супрацоўніцтва з юдзейскімі грамадамі Беларусі.

Між тым, як заявіў Шабановіч, хаця гісторыя юдаізму налічвае 5 тысяч гадоў, хрысціянства — больш за 2 тысячы гадоў, а ісламу — 1.430 гадоў, усе гэтыя монатэістычныя рэлігіі сілкуюцца аднымі вытокамі. Вось чаму, як лічыць муфтый, народы‑браты Ізраіля і Палесціны з брацкімі рэлігіямі павінны шукаць шляхі да супрацоўніцтва, каб жыць у адной дзяржаве, а не ўзводзіць паміж сабой сцены варожасці.

У якасці прыкладу салідарнасці мусульман і юдзеяў Шабановіч прывёў гісторыю сваёй сям’і. Паводле яго слоў, у дзяцінстве ён быў выратаваны ад смерці доктарам‑яўрэям, а летам 1943 года яго маці ў горадзе Іўе (Гродзенская вобласць) хавала ад пераследу нацыстаў трох яўрэйскім юнакоў, якія ўцяклі з мясцовага гета.

Загадчык кафедры гісторыі і тэорыі даследаванняў Шэнкарскага каледжа інжынерных тэхналогій і дызайну (Ізраіль) Міхаэль Левін адзначыў, што XX стагоддзе характарызуецца актыўным супрацоўніцтвам іудзеяў і хрысціян у галіне сакральнага мастацтва. Сярод шматлікіх прыкладаў такога ўзаемадзеяння вучоны назваў збудаванне ў цэнтры сталіцы Бразіліі горада Бразіліа кафедральнага каталіцкага сабора па праекце яўрэйскага архітэктара Оскара Німейера. Паводле слоў Левіна, храм стаў сімвалам горада, а помнікі дойлідства сталіцы, дзякуючы мастацтву Німейера, уключаны ў сусветную спадчыну ЮНЕСКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?