Міністэрства эканомікі Польшчы заявіла, што спыненьне паставак зьвязанае з расейска‑беларускім канфліктам у справе цэнаў нафты. Прадстаўнік прадпрыемства, якое абслугоўвае нафтаправод, заявіў, што ня ведае, чаму і на якой падставе спыненыя пастаўкі нафты. «Мы яшчэ ноччу накіравалі беларускаму боку ліст у гэтай справе, але адказу дагэтуль няма», — заявіў ён.

«Пастаўкі нафты па нафтаправоду «Дружба» ў Польшчу і Нямеччыну былі спыненыя ноччу. Мы накіравалі ліст ў Беларусь з просьбай пра тлумачэньні. На дадзены момант мы ня ведаем, чаму былі спыненыя растаўкі», —паведаміў агенцтву Reuters прэсавы сакратар польскага апэратару трубаправодаў PERN Тамаш Закржэўскі.

«Наколькі нам вядома, гэта зьвязана са спрэчкай паміж Расеяй і Беларусьсю у справе экспартнай мыты» — сказаў намесьнік міністра эканомікі Польшчы Пётар Наімскі тэлеканалу TVN24.

Паводле Пятра Наімскага, перабоі пачаліся каля 22 гадзіны ў нядзелю, потым нафта некалькі гадзінаў паступала ізноў а ноччу пастаўкі былі цалкам спыненыя. Пётар Наімскі заявіў, што «мы маем дачыненьне парктычна з закрыцьцём крану». Але, паводле ягоных словаў, падставаў для панікі няма – акрамя ўласных запасаў краіна мае таксама стратэгічны запас нафты, якога хопіць на 80 дзён.

Афіцыйны Менск адмаўляецца камэнтаваць спыненьне паставак, паведамляе AFN.

«Напаўняльнасьць трубаправодаў – гэта канфэдэнцыйная інфармацыя», — сказаў Reuters прадстаўнік канцэрну Белнафтахім Віктар Азараў.

Ад 1 студзеня Беларусь увяла мыту на транзыт расейскай нафты ў Заходнюю Эўропу. Мыта складае $45 за тону.

За 2005 год аб’ем транзыту нафты праз Беларусь склаў болей за 90 мільёнаў тонаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?