Жыхар Мінскай вобласці 1981 года нараджэння траўмаваны 16 студзеня ў сталічным метро.

Як паведаміў БелаПАН старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС па ахове метрапалітэна Арцём Гарашэвіч, у 8.02 на станцыі першай лініі «Маскоўская» пад электрацягнік, што прыбываў з боку станцыі «Уручча», упаў малады чалавек. Машыніст выканаў экстраннае тармажэнне, тым не менш састаў прайшоў над хлопцам, які ў выніку апынуўся пад счэпкай паміж другім і трэцім вагонамі.

Пакуль супрацоўнік міліцыі арганізоўваў эвакуацыю пасажыраў, закрыццё станцыі і займаўся пошукам сведак, машыністу ўдалося выцягнуць пацярпелага. Ён быў у стане шоку і не мог размаўляць. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, якая прыбыла на месца здарэння, канстатавала ў маладога чалавека шматлікія пашкоджанні твару, як мяркуецца, чэрапна‑мазгавую траўму. Ён шпіталізаваны.

Рух электрацягнікоў быў адноўлены ў 8.07.

Прычына падзення маладога чалавека на рэйкі высвятляецца.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0