Праваахоўныя органы шукаюць жыхара Ельскага раёна Гомельскай вобласці, які падазраецца ў згвалтаванні непаўналетняй. Злачынства было ўчынена 8 чэрвеня. Ахвярай гвалтаўніка стала васьмігадовая дзяўчынка.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Гомельскай вобласці, па гэтым факце пракуратурай Ельскага раёна распачата справа на падставе ч. 3 арт. 166 Крымінальнага кодэкса (згвалтаванне заведама малалетняй), арганізаваны аператыўна‑вышуковыя мерапрыемствы. Пакаранне за такое злачынства — пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў.

Дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы, яе чакае судова‑медыцынская экспертыза.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0