Новага біскупа ў Беларусі прызначыў Папа Рымскі на незвычайную пасаду

Пасада біскупа-каад’ютара незвычайная і рэдкая не толькі для Беларусі, але ў цэлым у свеце, адзначае выданне.

Такі іерарх прызначаецца, каб дапамагаць кіраўніку дыяцэзіі (ардынарыю), аднак, у адрозненне ад вікарнага біскупа, мае права замяшчаць ардынарыя падчас яго адсутнасці. Таксама каад’ютар адразу аўтаматычна становіцца кіраўніком дыяцэзіі ў выпадку адстаўкі або смерці ардынарыя.

Фактычна гэта азначае, што ксёндз Уладзімір Гуляй будзе служыць у Гродзенскай дыяцэзіі як дапаможны біскуп і адразу ўзначаліць дыяцэзію пасля сыходу ў адстаўку цяперашняга ардынарыя біскупа Аляксандра Кашкевіча, якому ў верасні споўніцца 75 гадоў.

Існуе прадпісанне Святога Пасаду, у якім біскупам прапануецца пры дасягненні ўзросту ў 75 гадоў падаць прашэнне аб адстаўцы, як гэта было з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Канчатковае рашэнне на гэты конт прымае Папа Рымскі.

Ксёндз Уладзімір Гуляй для мясцовых вернікаў «свой» — ён нарадзіўся на Гродзеншчыне ў Ваўкавыску. Цяпер святара чакае ўрачыстае біскупскае пасвячэнне і ўступленне на пасаду.

Цікава, што ў маладосці ксёндз Уладзімір Гуляй быў гітарыстам і вакалістам — менавіта ён стварыў каталіцкі музычны гурт AVE, цяперашні калектыў гродзенскай семінарыі.

Чытайце таксама:

Каталіцкія манашкі ў Мінску зладзілі на Вялікдзень прабег на самакатах 

Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі ў малітве згадаў святароў, якія знаходзяцца ў зняволенні і якія вымушаныя былі эміграваць

У цэнтры Мінска прайшоў Крыжовы шлях ФОТАРЭПАРТАЖ

У Чырвоным касцёле абяцалі ў першым квартале пачаць будаўнічыя работы. Што з гэтым цяпер?

Клас
14
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
5