Al Jazeera

Al Jazeera

Кабмін Ізраіля прагаласаваў за спыненне працы катарскага тэлеканала ў краіне. Пра гэта ў сацсетцы Х паведаміў прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху, піша «Настоящее время»

«Узначалены мной урад аднагалосна прыняў рашэнне: у Ізраілі будзе закрыты правакацыйны канал Al Jazeera», — напісаў ён.

Сайт тэлеканала быў заблакаваны ў Ізраілі, а ў офісе рэдакцыі адбыўся ператрус, падчас якога ў журналістаў канфіскавалі тэхніку.

У паведамленні на сайце Al Jazeera гаворыцца, што Ізраіль прыняў «злачыннае» рашэнне, якое парушае права чалавека на доступ да інфармацыі.

Камітэт па абароне журналістаў (CPJ) асудзіў рашэнне ізраільскага ўрада, адзначыўшы, што гэта небяспечны прэцэдэнт, які можа паўплываць на працу ў Ізраілі іншых міжнародных медыяў.

1 красавіка парламент Ізраіля канчаткова зацвердзіў закон, які дазваляе закрываць СМІ, калі яны ўяўляюць пагрозу бяспецы краіны. У CPJ адзначалі, што гэты закон правакуе самацэнзуру і варожае стаўленне да прэсы.

Чытайце таксама:

У брытанскім Лідсе дэпутат пасля перамогі на выбарах падняў сцяг Палесціны і выгукнуў «Алах Акбар»

Хрэнін пахваліў «мудрую і абачлівую» атаку Ірана на Ізраіль

Міжнародны крымінальны суд можа хутка распачаць пераслед Нетаньяху — The Times

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0